Знайсці скарбы
Прэс-тур па ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці быў чаканым і для супрацоўнікаў газеты, і для педагагічнай супольнасці рэгіёна. Брэсцкая вобласць стала першай, дзе запрацаваў карпункт “Настаўніцкай газеты”.
Маршрут Брэсцкага прэс-туру ўключаў 14 устаноў адукацыі, кожная з якіх уразіла. У Брэсце наведалі ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна, гімназіі № 2, № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, сярэднюю школу № 8 імя Героя Беларусі У.М.Карвата, сярэднія школы № 18, № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава