21 лютага ў школе святкаваўся Дзень роднай мовы
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць - не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.

21 лютага ў школе святкаваўся Дзень роднай мовы. Актыўны ўдзел прынялі як вучні школы, так і настаўнікі. На перапынках гучалі беларускія песні, вершы, беларуская музыка.
![]() |
![]() |
Выстава «Любі, шануй, ведай роднае слова» сабрала вакол сябе аматараў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Віктарына «З родным словам круглы год» выявіла знаўцаў роднага слова сярод васьмікласнікаў. У час акцыі «Ці ведаеш ты роднае слова?» вучні і настаўнікі тлумачылі значэнне прыказак, прымавак, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Тэатральныя пастаноўкі беларускіх твораў захапілі майстэрствам выканання роляў як студэнтамі БрДУ імя А.С.Пушкіна, так і вучнямі 7-ых класаў.

Усе мерапрыемствы далі магчымасць дакрануцца да роднага слова.

